14 лістапада 2020 года на аснове інфармацыйна-адукацыйнай платформы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі прайшоў адборачны этап рэспубліканскага тэлевізійнага праекту «Я ведаю!».
«Я ведаю!» — гэта сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, які закліканы знайсці не толькі самых дасведчаных, але і смелых, ініцыятыўных і знаходлівых школьнікаў.
Аўтары праекта рыхтуюць мноства займальных і крэатыўных заданняў, для вырашэння якіх удзельнікам трэба не толькі выдатнае веданне школьнай праграмы, але і агульная дасведчанасць, здольнасць арыентавацца ў розных галінах навукі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 5 навучэнцаў нашай гімназіі.