Главная » Навiны » 14 лістапада ў гімназіі шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Адпачываем і спасцігаем”

Дз Колледж

14 лістапада ў гімназіі шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Адпачываем і спасцігаем”

   Мінулы тыдзень праходзіў пад знакам энергазберажэння. Навучэнцы  3-х класаў з гэтай нагоды наведалі мерапрыемства “Энэргазберажэнне: справа для ўсіх, карысць для кожнага”. Малодшым школьнікам карысна было даведацца, навошта берагчы энергію.

   У рамках рэалізацыі  праекта “Міншчына спартыўная. Восень” у гімназіі прайшоў дзень здароўя пад дэвізам “Здароваму ўсё здорава”. На гэты раз навучэнцы 7 класаў паспрабавалі свае сілы ў спартландыі “Усе на старт!”, пасля іх чакала віктарына “Па сцяжынкам здароўя”. А навучэнцы 8 класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у майстар-класе “Жывыя шахматы” і таксама спаборнічалі на спартландыі “Дужыя, лоўкія, умелыя.” Адбыліся спаборніцтвы па баскетболу сярод юнакоў 9 класаў.

    Клуб “Юныя інспектары дарожнага руху” паклікаў на  гульнёвую праграму “Руплівы пешаход”. Клуб “Кліа” запрасіў на гульню “Цікавы свет гісторыі”.

Малодшыя школьнікі з педагогам сацыяльным наведалі шоу-выставу “Дыназаўры вяртаюцца”.

   Навучэнцы 7-х, 10-х, 11-х класаў прынялі ўдзел у абласным  адборачным этапе рэспубліканскага  тэлевізійнага праекта “Я ведаю”.

   Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе. Працавала школа абітурыента.

А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”, “Робататхніка”.

    Піянеры і акцябраты дружыны гімназіі прынялі ўдзел у раённай піянерскай субоце.  На гэты рааз да сябе ў госці запрасіла піянерская дружына Бараўскога вучэбна-педагагічнага комплекса яслі-сад–сярэдняя школа.

   Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”