Навучэнцы 4”М” класа займаюцца даследчай дзейнасцю з першага класа. На гэты раз звычайная сода.
Аб прыродзе і ўласцівасцях рэчываў знаёмых нам з дзяцінства мы задумваемся рэдка. Розныя хімічныя рэакцыі прысутнічаюць вакол нас пастаянна. Разам са сваім класным кіраўніком хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі вулкан, прымусілі грэчку танцаваць, зрабілі нябачныя чарніла.
Спадзяёмся, што хутка юныя хімікі папоўняць гімназічную скарбонку новымі дыпломамі.
Класны кіраўнік 4 “М” класа Я.Ю.Баранава