Навучэнцы гімназіі — члены першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскім маладзёжным праекце «#ЗаДело!», мэтай якога з’яўляецца пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці моладзі, прыцягненне да добраўпарадкавання і навядзення парадку на малой радзіме.
Мерапрыемствы ў рамках дадзенага праекта, праводзяцца на пастаяннай аснове на працягу 2018-2020 гг. У кастрычніку і лістападзе бягучага года нашы навучэнцы прымалі ўдзел ва ўборцы тэрыторыі гімназіі, а таксама прапанавалі сваю дапамогу ва ўборцы тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №5 г. Дзяржынска».
Здзяйсняць добрыя справы і высакародныя ўчынкі ўжо даўно стала добрай традыцыяй нашых навучэнцаў — членаў першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». У вучняў яшчэ шмат планаў на ўдзел у мерапрыемствах у рамках рэалізацыі праекта «#ЗаДело!», пра здзяйсненне якіх мы і далей будзем распавядаць на старонках нашага сайта.
Педагог-арганізатар Н.І.Паўлоўская