Home » Навiны » Пажарная бяспека вачамі дзяцей

Пажарная бяспека вачамі дзяцей

 5 снежня 2020 года адбылося чарговае паседжанне гімназічнага клуба юных выратавальнікаў-пажарных. У ходзе мерапрыемства навучэнцы замацавалі веды аб захаванні правілаў бяспекі ў асенне-зімовы перыяд, правілаў паводзін у выпадку ўзнікнення той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Разыгрываючы прапанаваныя задачы, хлопчыкі і дзяўчынкі прадставілі сябе ў ролі выратавальнікаў. Праявіўшы творчасць, вырабілі калажы агітацыйна-прафілактычнай накіраванасці.

Пасля заканчэння паседжання навучэнцам былі ўручаны прыемныя і карысныя падарункі і наглядна-выяўленчая прадукцыя па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.

Н.І. Паўлоўская, педагог-арганізатар

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”