Home » Навiны » Чаму спяваюць дзеці?

Чаму спяваюць дзеці?

Чаму спяваюць дзеці? Таму што ў іх спявае душа. А яшчэ яны хочуць, каб іх пачулі і зразумелі. Музыка — мова пачуццяў. Песня перадае стан душы. А калі дзіця таленавітае і адоранае, яму абавязкова трэба паўдзельнічаць у конкурсе вакальнага майстэрства. Што і робяць нашы гімназісты!!!

У лістападзе прайшоў V Міжнародны фестываль мастацтваў  “BYFEST”. У намінацыі «Вакал”  навучэнцы гімназіі г. Дзяржынска, салісты ўзорнай студыі эстраднай песні «Новыя імёны» атрымалі заслужаную перамогу:

Буйноўскі Платон — лаўрэат І ступені (кіраўнік А. А. Ліпская)

Ляхавец Злата — лаўрэат І ступені (кіраўнік Мілеўская І. Г.)

Асобная падзяка Аль Батран Аміне, Макрэцкай Яўгеніі, Араноўскай Ганне за ўдзел у музычным нумары лаўрэата I ступені Буйноўскага Платона.

Віншуем пераможцаў і іх кіраўнікоў!!! Жадаем ім  не спыняцца на дасягнутым і пакараць новыя вяршыні!!!

І.І. Асадчая, намеснік дырэктара


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”