Home » Навiны » Насычаны тыдзень

Насычаны тыдзень

Тыдзень клуба “Крынічка” атрымаўся насычаным на падзеі. Як  2021 год насычаны юбілеямі беларускіх майстроў слова. Выстава, прысвечаная ім,  размясцілася  на 2 паверсе гімназіі ў панядзелак. Сярод гэтых пісьменнікаў –Іван Мележ і Іван Шамякін, Кандрат Крапіва і Змітрок Бядуля, Ніл Гілевіч і Генадзь Бураўкін, Максім Багдановіч і Міхась Зарэцкі…

Вучні з задавальненнем стваралі свае праекты на тэмы “Мая любімая прыказка/фразеалагізм” – па беларускай мове, “Мой любімы верш/песня” – па беларускай літаратуры, якія таксама дэманстраваліся на 2 паверсе.

Увесь тыдзень сцены гімназіі ўпрыгожвалі адмысловыя беларускія слоўкі, у якіх чуецца смак роднай мовы.

7-ыя класы інсцэніравалі ўрывак з апавядання Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”. Многія вучні па-сапраўднаму раскрыліся дзякуючы гэтаму віду дзейнасці.

У 7 класе таксама была праведзена лінгвістычная гульня “Залацінкі мовы”, падчас якой вучні канструявалі разбураныя прыказкі, з энтузіязмам шукалі пераклад беларускіх безэківалентных слоў.

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у раённай акцыі “Татальны дыктант”.

Вучні, якія сябруюць са словам, пачалі рыхтавацца да ўдзелу ў раённым этапе конкурсу “Азбука пачуццяў”.

У пятніцу, 19 лютага, мабільная лектарская група азнаёміла вучняў гімназіі з цікавымі фактамі, якія датычацца Міжнароднага дня роднай мовы, які штогадова святкуецца 21 лютага. Больш падрабязна чытайце пра гэта ў тэлеграм-канале гімназіі г.Дзяржынска.

У суботу на сайце гімназіі будзе размешчана віртуальная віктарына “Жывое слова”. Не забудзьце прыняць удзел!

Мінько К.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”