
З 20 лютага па 1 сакавіка 2021 у рэспубліцы пройдзе акцыя «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі”.
Задачы «Адзінага дня бяспекі» — фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем. Мяркуецца, што «Адзіны дзень бяспекі» будзе праходзіць у краіне двойчы ў год: у лютым і верасні.
З 20 лютага па 1 сакавіка адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская




















