да Міжнароднага дня роднай мовы
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята накіравана на падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай.
З гэтай нагоды далучайцеся да нашага флэшмоба: “Чытаем разам Коласа!”
Усё, што патрэбна для ўдзелу – гэта прачытаць выразна урывак з паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа па чарзе, запісаць відэа і размясціць у каментарыях да гэтага паста на сайце гiмназii. Пачынаць неабходна з таго месца, дзе спыніўся апошні каментатар!
Акрамя гэтага прапаноўваю вам праверыць свае веды, выканаўшы тэст: “Што вы памятаеце пра Якуба Коласа?” Праходзьце тэст і аднаўляйце забытыя веды!
Віншуем вас з надыходзячым Днём роднай мовы і жадаем вам не забываць яе!
Рудэнка Р.Г., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Заўжды душой адпачываеш,
Калі ты Коласа чытаеш.
А калі чуеш з вуснаў вучняў,
Як льецца Колас мілагучна,
Тады прыемна на душы,
Хоць сам садзіся і пішы.
https://youtu.be/nxlVvQ3gjwg
https://youtu.be/2xS8KI8ODPg
https://youtu.be/tJGxN_ingzE
https://youtu.be/raNgaA9V6-o
https://youtu.be/N4tFEd0xsZo
https://youtu.be/MqfyKfYVbLU
https://youtu.be/4h-PT0YSS1o