Home » Навiны » Насычаная і цікавая субота

Насычаная і цікавая субота

У гімназіі 20 лютага было надзвычай цікава.

Самыя малодшыя будучыя першакласнікі спяшаліся зранку на заняткі ў школу ранняга развіцця.

У гімназіі адбыўся раённы конкурс для навучэнцаў пачатковай школы “Знаўцы прыроды”. Гімназісты прынялі ўдзел у раённым этапе 16-й Алімпіяды па Правілах дарожнага руху. Удзельнікі гуртка “Умелыя ручкі” прнялі ўдзел у раённым конкурсе на лепшага майстра па выпільванню лобзікам “Драўляныя карункі”.  Прайшло РТ па вучэбных прадметах.

Напярэдадні свята 23 лютага прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя гэтай даце. Хлопчыкі 3 “В” класа сабраліся на гульню-віктарыну “А ну-ка хлопчыкі”, а дзяўчаты прыйшлі, каб іх падтрымаць. Для навучэнцаў 8 “А” і 8 “В” класа прайшоў круглы стол “Абаронцы Айчыны”. Навучэнцы 8 “Б” і 8 “М” класаў наведалі гадзіну памяці “Далёкае рэха Афганскай вайны”. Потым усе разам наведалі кінатэатар “Эра” і паглядзелі фільм “Т-34”. Клуб “Кліа” прапанаваў дыстанцыйную віктарыну да Дня абаронцаў Айчыны.

Яшчэ адна значная падзея на гэтым тыдні-Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды бібліятэка прапанавала навучэнцам 5-х класаў конкурсную праграму “Літаратурныя гонкі”, а настаўнікі беларускай мовы on-line флэшмоб: “Чытаем разам Коласа!” 

Адбыўся другі адборачны тур “Бітва розумаў” і гульня “Што? Дзе? Калі?”.

Навучэнцы 2 “А” класа наведалі Эколага-біялагічны цэнтр.

Як заўсёды, працавала спартыўная зала, гурткі, клуб “X-Stream”.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце                                С.І.Паўлоўская


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”