Гімназіст на цырымоніі ўзнагароджання ў Нацыянальнай бібліятэцы

24 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання па выніках рэспубліканскага анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі.
Вучань 7 “М” класа нашай гімназіі Кузаўкоў Ягор, як адзін з пераможцаў конкурсу, таксама прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве. Узнагароджанне прайшло ў святочнай і шчырай атмасферы вечарыны з творчымі выступленнямі ўдзельнікаў конкурсу, гасцей і, канешне, журы. Ягор атрымаў дыплом і памятныя прызы ад выдавецкага дома “Звязда”. А пасля імпрэзы ўсіх чакаў прыемны сюрпрыз-экскурсія па бібліятэцы з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядавую пляцоўку.
Гэта мерапрыемства пакінула незабыўныя ўражанні і жаданне ўдзельнічаць у конкурсах такога тыпу часцей.
Кузаўкова А.М., настаўнік інфарматыкі гімназіі Дзяржынска






