
Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!
Шчыра віншуем вас з надыходам вясенніх канікул!
Жадаем вам сонечнага надвор’я і бадзёрага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.
А для таго, каб канікулы прайшлі карысна і пазнавальна, мы запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у гімназіі з 28 сакавіка да 3 красавіка.
У час вясенніх канікул
праводзяцца акцыі:
акцыя па збору макулатуры “Мая праца ўліваецца ў працу маёй Радзімы”; акцыя «Парастак»;
у рамках дзейнасці настаўніцка-бацькоўскага патруля пройдуць рэйды “Апека”, “Падлетак”, “Сям’я”, “Вольны час”;
навучэнец гімназіі прыме ўдзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Англійская мова”,
у раённай выставе-конкурсе “ТэхнаГрад – 2021”.
Кіраўніцтва гімназіі
План правядзення выхаваўчай работы на вясенніх канікулах