Главная » Галерэя » Удзельнічаем у алімпіядах 2021/2022 навучальны год

Удзельнічаем у алімпіядах 2021/2022 навучальны год

 

ДИСТАНЦИОННЫЕ И ИНТЕРНЕТ-ОЛИМПИАДЫ на сайте МОИРО

Вынікі ўдзельнікаў   трэцяга  этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах:

Слінка Ягор,  навучэнец 9 «М» класа, узнагароджаны дыпломам I ступені  па вучэбным прадмеце «Інфарматыка».  Настаўнік  Трацэўская Ларыса Браніславаўна.

Ісаковіч Канстанцін, навучэнец 9 «М» класа, узнагароджаны дыпломам III ступені  па вучэбным прадмеце «Інфарматыка». Настаўнік  Трацэўская Ларыса Браніславаўна.

 

Вынікі ўдзельнікаў   другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах:

Дзень чацверты (Руская мова і руская літаратура, працоўнае навучанне, геаграфія, фізічная культура і здароўе, хімія)

Дзень трэці (Інфарматыка)

Дзень другі (Беларуская мова і беларуская літаратура, матэматыка, астраномія, грамадазнаўства, біялогія)

Дзень першы (англійская мова, гісторыя, фізіка)

Паважаныя навучэнцы 8-11 класаў! Першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах пройдзе ў верасні -кастрычніку 2021 года. Калі вы хочаце праверыць свой узровень ведаў па прадмеце, заняцца разумовай гімнастыкай, адкрыць для сябе новыя перспектывы- запрашаем прыняць удзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды!

Графік правядзення першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Дата    Вучэбныя прадметы
18.09.2021 


11.30

Англійская мова (9-11 клас)

12.00

Грамадазнаўства (10-11 клас)  

 12.00

Фізічная культура і здароўе (незалежна ад класа, у якім вы вучыцеся)


25.09.2021


 11.30 Біялогія (9-11 клас)
 10.00 Працоўнае навучанне (9-11 клас)
10.00 Руская мова і руская літаратура (9-11 клас)
 10.00 Фізіка (9-11 клас)
02.10.2021


 10.00 Беларуская мова і беларуская літаратура (9-11 клас)
 10.00 Хімія (9-11 клас)
 12.00 Інфарматыка (незалежна ад класа, у якім вы вучыцеся)

09.10.2021



 10.00 Матэматыка (8-11 клас)    Кабінет 36, 31
 11.00 Астраномія (незалежна ад класа, у якім вы вучыцеся)
 10.00 Гісторыя (10-11 клас)
 11.00 Геаграфія (9-11 клас)  Кабінет 33

Алімпіяда па вучэбных прадметах адрозніваецца ад кантрольных работ і адказаў каля дошкі. Важныя не Вашы памылкі, а Вашы дасягненні! На алімпіядзе прапануюць заданні рознай складанасці — ад даволі простых да досыць складаных (рашэнне якіх можа заняць істотна часу і ў вопытных алімпіяднікаў. Удзел у алімпіядзе патрабуе жадання, натхнення, палёту думкі не менш, чым канкрэтных ведаў. А яшчэ бывае, што на алімпіядах паспяховыя тыя, хто не часта атрымлівае на ўроках самыя высокія балы. Адважвайцеся і спрабуйце! Шанец ёсць у кожнага!

Зарэгістравацца для ўдзелу ў першым этапе алімпіяды можна тут 

 ІНСТРУКЦЫЯ аб рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж