
19 верасня ў гімназіі шосты школьны дзень прайшоў весела і карысна.
Суботу правялі навучэнцы разам з бацькамі. Педагогі гімназіі падрыхтавалі спартыўнае свята “Усёй сям’ёю да здароўя!”. Наведалі гімназію самыя актыўныя, смелыя, спартыўныя мамы і таты. Неабходна было прайсці некалькі спартыўных станцый, “крокаў да здароўя”. Перамогу атрымала самая дружная сям’я Лукашэвіч, якія прыйшлі ў складзе ад унукаў да дзяцей. Кожная каманда атрымала салодкі падарунак.
Не забыліся і на небяспеку. Малодшыя гімназісты наведалі занятак “Ведай правілы дарожнага руху”.
Адбыліся паседжанні клуба “X-Stream’’, “Інфа”. Прайшоў першы этап рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове і грамадазнаўству
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе.
А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Белая ладдзя”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская













