
У рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 9-х класаў была арганізавана пазнавальная гадзіна “Знак бяды”. Мерапрыемства было накіравана на прафілактыку ўжывання наркатычных сродкаў. Для малодшых школьнікаў класныя кіраўнікі падрыхтавалі віктарыну па здароваму ладу жыцця. Таксама з мэтай фарміравання інфармацыйнай граматнасці для сямікласнікаў педагог сацыяльны правёў практычны занятак “Карта дабрасуседства ў Інтэрнэце”.
Адбыліся паседжанні клубаў “Кліа”, “X-Stream”, “ЮІДР”. Захапляльным быў занятак “Гістарычны мадэлізм” клуба “Кліа”. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся рабіць макеты дрэў з губак для мыцця посуду.
З карысцю правялі суботні дзень старшакласнікі, будучыя выпускнікі. Для іх працаваў педклас, а таксама факультатывы. Навучэнцы 11 класаў прынялі ўдзел у першым этапе рэпетыцыйнага тэсціравання.
Як заўсёды для ўсіх жадаючых працавала спартыўная зала, а таксама гурткі.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская































