Акадэмія навук… Прыгожы авальны будынак у цэнтры Мінска… Загадкавая і «непрыступная», здавалася б, установа гасцінна расчыніла свае дзверы 22 снежня для людзей, якія з’ехаліся з усёй Беларусі на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу да Года народнага адзінства.
Усяго на конкурс, які адбыўся ўпершыню ў 2021 годзе, было даслана больш за 1500 работ у 7 намінацыях ад людзей самага рознага ўросту, заняткаў, статусу.
Мне, настаўніку беларускай мовы і літаратуры гімназіі г.Дзяржынска, было вельмі прыемна і пачэсна знаходзіцца на гэтым свяце, на якім я атрымала дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Вершы і апавяданні пра родны край». Дасылаючы на конкурс сваё эсэ, прысвечанае роднаму гораду, у якім ад душы прызнавалася яму ў любові, я і падумаць не магла, што журы зверне на яго пільную ўвагу і нават вырашыць прысудзіць дыплом…
Памятныя прызы былі ўручаны пераможцам у маёй намінацыі з рук старшага навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуразнаўства І.І. Богдан. У іншых намінацыях віншавалі пераможцаў дактары навук мова- і мастацтвазнаўства, кінематаграфіі, вучоныя людзі з вялікімі дасягненнямі. Нават стаяць з імі на адной сцэне было пачэсна! З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Рыгоравіч Высакоў.
Для ўдзельнікаў свята выступала Капэла Цэнтра даследаванняў беларускай мовы і культуры Акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам Галіны Смык. Гучалі вядомыя песні на словы беларускіх паэтаў — Купалы, Коласа, Багдановіча, Буйло і многіх іншых. Напрыканцы з калядным прадстаўленнем выступіў фальклорны гурт маленькіх беларусаў студыі «Арт». Яны парадавалі гасцей народнымі танцамі і шчадроўскімм песнямі.
Асабіста мяне вельмі ўразіла ўнутранае ўбранства Акадэміі, цудоўная арганізацыя цырымоніі, таленавітыя людзі з усёй Беларусі — ад першакласніка да пенсіянеркі,- шматлікія памятныя прызы з сімволікай АН і выдатныя выданні па мастацтве, якімі былі ўзнагароджаны пераможцы.
Увогуле, мерапрыемства было адзначана высокім узроўнем духоўнасці і культуры.

Мінько К.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Дыпломам III ступені ў намінацыі «Вершы і апавяданні пра родны край» ўзнагароджана таксама настаўнік беларускай мовы і літаратуры Хацкевіч Аксана Яўгеньеўна!
Віншуем і ганарымся нашымі таленавітымі педагогамі!