Главная » Навiны » Шлях да алімпійскіх вяршынь

Шлях да алімпійскіх вяршынь

У рамках інфармацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў 23 снежня  прайшоў адзіны дзень інфармавання “Гонар за Беларусь. Шлях да алімпійскіх вяршынь”.

Навучэнцы ініцыятыўных груп падрыхтавалі інфармацыю па трох блоках “Беларусь спартыўная”, “30 год Нацыянальнаму Алімпійскаму камітэту Рэспублікі Беларусь”, “Беларусь турысцкая”. Увага прысутных была засяроджана на тым, што ў Беларусі вялікае значэнне надаецца здароўю людзей, развіццю фізічнай культуры і спорта. Дакладчыкі расказалі пра знакамітых спартсменаў Беларусі. Важнай падзеяй стала адкрыццё ў нашай рэспубліцы Нацыянальнага Алімпійскага камітэту. За 30 гадоў яго існавання змянілася і палепшылася спартыўная інфраструктура нашай краіны. Вельмі важна было адзначыць унікальнасць беларускай прыроды, яе гісторыка-культурную спадчыну. Гэта сведчыць аб тым, што на тэрыторыі Беларусі шмат гісторыка-культурных аб’ектаў.

Пасля паведамленняў класныя кіраўнікі правялі для навучэнцаў віктарыну.

Для 5-7 класаў прайшлі інфармацыйныя гадзіны ў рамках блока “Я і Мая Малая Радзіма”.

Намеснік дырэктара па ВР                            Паўлоўская С.І.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж