
Зімовыя канікулы — гэта пара, якую з нецярпеннем чакае кожнае дзіця, бо менавіта гэты час снежных забаў, святочнай мітусні, а яшчэ менавіта ў гэты час выконваюцца самыя запаветныя жаданні.
У нашай гімназіі зімовыя канікулы — вясёлая і цікавая пара. Падчас зімовых канікул мы сустракаем Новы год у прыгожай ёлкі, лепім снегавікоў, арганізуем спаборніцтвы, віктарыны, захапляльныя забавы, акцыі. У час зімовых канікул з 27 па 30 снежня 2021 года 3, 4 студзеня 2022 года ў гімназіі будзе працаваць аздараўленчы лагер «Зімовая казка». Хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць прыняць удзел у захапляльных мерапрыемствах, спартыўных спаборніцтвах, гульнявых, забаўляльных, конкурсных праграмах. Чакаем вас! Будзе цікава!