
Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!
Паважаныя бацькі і педагогі!
Шчыра віншуем вас з надыходам ЗІМНІХ КАНІКУЛ 2021/2022 навучальнага года!
Жадаем вам святочнага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.
А для таго, каб канікулы прайшлі карысна і пазнавальна, мы запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у гімназіі з 27 снежня 2021 года да 8 студзеня 2022 года.
Азнаёміцца з планам правядзення выхаваўчай работы на зімніх канікулах тут
Нагадваем вам, што ў час зімніх канікул
-
праводзяцца акцыі: навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, акцыя “Бяспечны Новы год”, абласная сезонная акцыя “Міншчына спартыўная. Зіма”, “Клопат” (віншаванне ветэранаў ВАв), “Дом без адзіноты” (віншаванне настаўнікаў-пенсіянераў), “Цуды на Каляды” (віншаванне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі);
- рэалізуюцца педагагічныя праекты “Па планеце крочыць Новы год”, “Птушкі на кармушцы”;
- у рамках дзейнасці настаўніцка-бацькоўскага патруля пройдуць рэйды “Падлетак”, “Сям’я”;
- пройдзе падрыхтоўка навучэнцаў да ўдзелу ў III этапе рэспубліканскай алімпіяды, а таксама да ўдзелу ў раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах “Алімпіядныя надзеі”.
Кіраўніцтва гімназіі