
Хутка праляцеў навучальны год. Хлопчыкі і дзяўчынкі сабраліся ў гімназіі, каб адзначыць заканчэнне навучальнага года, а таксама сустрэць лета.
Хоць надвор’е не парадавала, але ўсё ж такі настрой быў цудоўны. Сумесна з Чырвоным Крыжам прайшоў Дзень здароўя. Валанцёры атрада “3Д – Делай добрые дела” падрыхтавалі квэст для гімназістаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі спаборнічалі ў спартыўных конкурсах, а і навучыліся аказваць першую дапамогу.
Лета – цудоўная пара, каб пазнаць родны край. Навучэнцы пачатковай школы ўжо пачалі гэта рабіць. У мінулую суботу яны знаёміліся з традыцыямі продкаў у музеі архітэктуры і быта “Азярцо”.
Для адзінадцацікласнікаў міжшкольнага педагагічнага класа празвінеў апошні званок. Дырэктар гімназіі Паўхлеб Людміла Станіславаўна пажадала выпускнікам поспехаў і дала парады. У добры час, наш педклас!
Наперадзе лета. Гімназія чакае сваіх хлопчыкаў і дзяўчынак у аздараўленчых лагерах. Не прапусціце шанс зрабіць свой адпачынак цікавым, карысным, вясёлым і актыўным!
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская






