Главная » Навiны » Віншуем Марыю Сарган з перамогай

Віншуем Марыю Сарган з перамогай

31 мая 2022 года падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

У конкурсе прынялі ўдзел 98 навучэнцаў 1–10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі свае відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

Па рашэнню кампетэнтнага журы конкурсу, у склад  якога ўвайшлі галоўны рэдактар часопіса “Мастацтва і школа”, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук Святлана Іванаўна Колбышава (старшыня), пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Уладзіміравіч Клімковіч, дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ярошаўна Ляскоўская, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Марыя Сарган, навучэнка 3 «М» класа нашай гімназіі, стала пераможцай  ў 1-й узроставай катэгорыі (пачатковыя класы) і ўзнагароджана дыпломам I ступені.  Дзяўчынка чытала верш Ніны Галіноўскай “Мае казкі”

Марыя Сарган будзе прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

Віншуем Марыю, яе бацькоў  і настаўніка Мірон Ганну Міхайлаўну з перамогаю!

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж