
Падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды «На шляху
да поспеху» па вучэбных прадметах» Беларуская мова » і » Беларуская
літаратура » сярод навучэнцаў устаноў адукацыі
Мінскай вобласці. У інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел 999 навучэнцаў VI–VIII класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Пераможцамі сталі 97 навучэнцаў.
Пераможцамі абласной дыстанцыйнай алімпіяды «На шляху да поспеху» па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» сталі 3 навучэнкі нашай гімназіі:
Цімафеева Вера, вучаніца 6 «Г» класа, узнагароджана дыпломам I ступені. Настаўнік Рудэнка Рэната Генадзьеўна.
Аляшэвіч Анастасія, вучаніца 7 «М» класа, узнагароджана дыпломам II ступені. Настаўнік Мінько Кацярына Аляксандраўна.
Шакаль Вікторыя, вучаніца 8 «А» класа, узнагароджана дыпломам III ступені. Настаўнік Мінько Кацярына Аляксандраўна.
Віншуем пераможцаў і іх настаўнікаў!




















