Главная » Навiны » Адказная справа

Адказная справа

Вось і падыходзяць да канца летнія канікулы. Непрыкметна праляцелі тры месяцы адпачынку. Вучні набраліся моцы, падраслі і трошкі засумавалі па сваіх сябрах і настаўніках. Праз некалькі дзён гімназісты сядуць за парты. А каб іх сустрэла гімназія прыгожай і ўтульнай, усё лета вучні і настаўнікі пад чулым кіраўніцтвм дырэктара гімназіі Людмілы Станіславаўны для гэтага сур’ёзна рыхтаваліся: прыводзілі ў парадак класы і гімназічную тэрыторыю. А 6 «Б» класу выпала адказная місія: навесці канчатковы парадак на гімназічнай тэрыторыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі старанна паліваюць клумбы, прыбіраюць тэрыторыю… А добра працаваць дапамагае сяброўства і ўзаемадапамога. Прыемна будзе вучням, настаўнікам і бацькам прыйсці ў прыгожую і ўтульную ўстанову. 

А.І.Волчанка,  класны кіраўнік 6″Б» класа


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж