Главная » Навiны » Дзелавы стыль адзення

Дзелавы стыль адзення

Вытрымкі з Палажэння аб афіцыйна-дзелавым стылі і знешнім выглядзе навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г. Дзяржынска”
Афіцыйна-дзелавы стыль адзення з’яўляецца абавязковым для ўсіх навучэнцаў 1-11 класаў гімназіі.
Дзелавы стыль адзення – гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання навучэнцамі вучэбных заняткаў у гімназіі. Камплект адзення дзелавога стылю павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным і зручным.
Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект уваходзяць пінжак, жылет, штаны, кашуля (з кароткімі або доўгімі рукавамі, аднатонная альбо няяркіх таноў) або “вадалазка” (белая, шэрая і інш. няяркіх таноў), гальштук. Пераважным лічыцца спалучэнне «светлы верх — цёмны ніз».
Для дзяўчынак (дзяўчат) у камплект ўваходзяць пінжак, жылет, спадніца, штаны, блузка з кароткімі або доўгімі рукавамі (аднатонная альбо няяркіх таноў), сарафан, сукенка (аднатонная альбо няяркіх таноў). Пераважным лічыцца спалучэнне “светлы верх — цёмны ніз”.
Пажадана найменне ў камплекце адзення вучняў гімназіі так званага “гімназічнага жылета” з эмблемай “гімназічная сава”:
для 1-4 класаў – жылет шэра-блакітнага колеру,
для вучняў 5-11 класаў – жылет чорнага колеру.
У іншых выпадках элементам дзелавога стылю адзення з’яўляецца так званы “гімназічны значок” з эмблемай “гімназічная сава”.
У зімовы час у камплекты могуць уваходзіць трыкатажныя світар, джэмпер ці жылет.
У вучэбны час катэгарычна забараняецца нашэнне джынсавага, спартыўнага і адзення бялізнавага стылю, укарочаных “топікаў”, штаноў з заніжаным поясам.
Спартыўныя касцюмы апранаюцца толькі для ўрокаў фізічнай культуры і здароўя і на час правядзення спартыўных святаў, спаборніцтваў.
Знешні выгляд вучня павінен адпавядаць агульнапрынятым нормам дзелавога стылю і выключаць наступныя дэталі: распушчаныя валасы, яркі макіяж і манікюр, буйныя ўпрыгажэнні і біжутэрыя, у тым ліку і пірсінг.
Юнакі павінны мець акуратную стрыжку, дзяўчыны – акуратна ўкладзеныя валасы.
Педагагічны склад работнікаў гімназіі павінен паказваць прыклад сваім выхаванцам, вытрымліваць дзелавы стыль у сваім паўсядзённым адзенні.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж