Главная » Навiны » Віншуем Марыю Сарган з перамогай!

Віншуем Марыю Сарган з перамогай!

 

Па выніках рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”  Марыя Сарган, навучэнка  4 «М» класа ДУА “Гімназія г. Дзяржынска” ўзнагароджана  дыпломам I ступені ў 1-й узроставай катэгорыі! Віншуем Марыю,  яе бацькоў і яе педагога Ганну Міхайлаўну Мірон з перамогай , жадаем далейшых творчых поспехаў! 

Штогадовы нацыянальны творчы конкурс «Жывая класіка» збірае таленавітых чытальнікаў з розных куткоў краіны.  У гэтым годзе 16 тысяч дзяцей сталі ўдзельнікамі творчага выпрабавання і толькі 17 з іх выйшлі ў фінал.  Фіналістамі сталі 17 навучэнцаў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі краіны.

22 жніўня 2023 года ў Мінску адбыўся фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Ацэньвала конкурсныя выступленні фіналістаў Рэспубліканскае журы ў склад якога ўвайшлі спецыялісты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, члены грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», вядучыя дзеячы культуры краіны. Тэлекампаніяй СТБ будзе падрыхтавана тэлевізійная праграма, якая традыцыйна будзе паказана ў Дзень беларускага пісьменства  3 верасня 2023 года.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж