
Запрашаем прыняць удзел у першым этапе рэпетыцыйнага тэсціравання 21, 22, 23, 28, 29,30 кастрычніка і пазней у лістападзе.
УА “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў “ праводзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі ў тры этапы. Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі г. Дзяржынска праводзіцца ў кастрычніку і лістападзе 2021 года.
Праходзячы рэгістрацыю, вы выбіраеце дзень і прадмет, па якому вы жадаеце прайсці тэсціраванне.
- Увага! Зарэгістравацца на рэпетыцыйнае тэсціраванне можна ТОЛЬКІ на сайце рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў праз свой кабінет карыстальніка.
- Калі Вы ўпершыню ўдзельнічаеце ў рэпетыцыйным тэсціраванні для рэгістрацыі неабходна зайсці на сайт reg.rikc.by папярэдне вывучыўшы памятку ўдзельніка РТ тут.
Кошт тэсціравання па адным вучэбным прадмеце – 8,20 беларускіх рублёў.
!!! ВАЖНА: Аплата ажыццяўляецца толькі з дапамогай сістэмы “Разлік” адзінай разліковай прасторы (АРІП) Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем асабовага рахунку ўдзельніка, які вы атрымаеце пры рэгістрацыі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 96693, 8029 7710902.
Адказны арганізатар тэсціравання Мігура Галіна Яўгеньеўна