Главная » Навiны » Даём старт навучальнаму году!

Даём старт навучальнаму году!

Шосты школьны дзень 3 верасня ў гімназіі прайшоў пад дэвізам “Люблю свой край!”.

Навучэнцы пачатковай школы адправіліся на экскурсію па вуліцах роднага горада і зазірнулі ў яго мінулае, параўналі з сучасным. У гімназіі прайшоў квэст “Па сцяжынках роднага краю”. Пяцікласнікі з задавальненнем збіралі пазлы помнікаў Дзяржыншчыны, разгадвалі рэбусы, складалі прымаўкі. Прыемна адзначыць, што бацькі прыйшлі падтрымаць сваіх дзяцей.

Значнай падзеяй гэтай субботы стала адкрыццё міжшкольнага педагагічнага класа. Ганаровым госцем была намеснік  дэкана І.А.Буторына. Асадчая І.І., кіраўнік педкласса, пазнаёміла прысутных з формамі, асаблівасцямі работы педкласа.

Для нашых будучых чэмпіёнаў клуб “Алімпіец” арганізаваў  турнір па міні-футболу сярод шостых класаў, таварысцкую сустрэчу па баскетболу сярод дзевятых, дзесятых класаў.  

Прайшлі факультатыўныя заняткі па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Фізіка”.

Таксама пачалі сваю працу аб`яднанні па інтарэсах “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-Да”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычнай кніжнай выставе “Бяспечны свет”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *