
Якіх настаўнікаў хочуць бачыць у школе бацькі для сваіх дзяцей? Якіх настаўнікаў любяць і паважаюць сучасныя школьнікі? Які ён -Настаўнік -майстар? Добры і адказны, талерантны і патрабавальны, усмешлівы і артыстычны, строгі і справядлівы, клапатлівы і сучасны…. І абавязкова мудры, гатовы зразумець і дапамагчы….
Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” аб’яўляецца Міністэрствам адукацыі і праводзіцца адзін раз у тры гады. Асноўныя мэты – стварэнне ўмоў для распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту, выяўлення таленавітых, творчых педагагічных работнікаў, павышэння прэстыжу педагагічнай працы і прыцягнення ўвагі грамадскасці да тэндэнцый развіцця сістэмы адукацыі. Удзел у конкурсе могуць прымаць работнікі сферы адукацыі незалежна ад кваліфікацыйнай катэгорыі і стажу працы.
Конкурс 2022-2023 года стартаваў!
Пазнаёміцца з педагогамі гімназіі -удзельнікамі другога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у 2022-2023 гадах можна тут
На жаль, наш сайт не захоўвае ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” Успомніць, як гэта было можна па спасылках ніжэй
























